Павел Станкевіч: Працягваем працу па захаванні беларускай культуры

Павел Станкевіч

Фонд Tutaka працягвае актыўную дзейнасць на Падляшшы, рэалізуючы культурныя, адукацыйныя і грамадскія ініцыятывы для беларускай супольнасці. Праекты арганізацыі ахопліваюць як захаванне беларускай спадчыны, так і падтрымку беларусаў, якія апынуліся ў Польшчы пасля падзей апошніх гадоў.

Пра кірункі працы фонду Tutaka і супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі структурамі распавёў кіраўнік арганізацыі Павел Станкевіч:

– Беларусам эмігрантам звярнулі ўвагу на гэты велізарны пласт культуры і проста людзей, якія жывуць тут на Беласточчыне. У тым ліку мы прыцягнулі ўвагу і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі якога рэгулярна да нас прыязджаюць – ці на фестываль «Тутака», ці проста на розныя сустрэчы. І безумоўна Офіс падтрымлівае таксама нас, беларускую меншасць, у нашых размовах з мясцовай уладай.

Паводле Паўла Станкевіча, за апошнія гады Фонд Tutaka стаў арганізатарам шэрагу значных беларускіх культурных падзей на Падляшшы, сярод якіх фестывалі Tutaka і SONCAHRAJ, адукацыйныя праграмы для моладзі, дыскусійныя сустрэчы, канцэрты і грамадскія ініцыятывы, якія спрыяюць захаванню беларускай культуры і ўмацаванню сувязяў паміж беларусамі ў Польшчы.

racyja.com