Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына

У лідараў фолк-гурта Irdorath, былых палітвязняў Надзеі і Уладзіміра Калачоў нарадзіўся сын-першынец.

Фота: facebook.com/IrdorathBY

«12 ліпеня 2026 года пад сонцам сярэдзіны лета ў гэты свет уварваўся маленькі цмок, каб зрабіць яго лепш. Знаёмцеся: Ян Ірдарат Калач», — з’явілася паведамленне на фэйсбук-старонцы гурта.

Надзею і Уладзіміра Калач затрымалі ў жніўні 2021 года праз іх удзел у пратэстах 2020 года. Падставай стала тое, што яны выступалі падчас аднаго з маршаў, граючы на дудах. У 2022 годзе Надзею і Уладзіміра прызналі вінаватымі ў арганізацыі дзеянняў, якія ўлады ацанілі як грубае парушэнне грамадскага парадку, і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Пасля вызвалення вясной 2023 года муж і жонка пакінулі Беларусь і пераехалі ў Берлін, дзе працягнулі музычную дзейнасць. У апошнія гады яны актыўна выступаюць у розных краінах Еўропы.

Раней Надзея і Уладзімір расказвалі, што даўно марылі пра дзіця, але ажыццяўленню гэтага плана спачатку перашкодзіла пандэмія COVID-19, а пазней — падзеі 2020 года, затрыманне і вымушаная эміграцыя. Цяпер гэта мара нарэшце здзейснілася.

nashaniva.com