Памерла Святлана Курс

Фота: KANAPLEV+LEIDIK

Пра смерць культавай беларускай пісьменніцы Святланы Курс (псеўд. Ева Вежнавец), паведаміла «Наша Ніва». Апошнія месяцы 54-гадовая пісьменніца змагалася з анкалагічным захворваннем.

Святлана Курс доугі час працавала ў «Нашай Ніве» і «Еўрарадыё», публікавалася ў «Нашай Ніве», «Свабодзе», «ARCHE», «Нашай гісторыі», «Дзеяслове», «Партызане», на радыё «Свабода» і «Еўрарадыё», супрацоўнічала з тэлеканалам Белсат.

Аўтарка зборніка прозы «Шлях дробнай сволачы» (2008) і аповесці «Па што ідзеш, воўча?» (2022).

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім спадарыні Святланы Курс. Яе адыход у лепшы свет – гэта вялікая страта для беларускай культуры.

ЗБС „Бацькаўшчына“