Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Неабходную суму ў шэсць тысяч еўра беларусы сабралі за палову сутак.

Збор на выдаткі, звязаныя з пахаваннем вядомай пісьменніцы, быў абвешчаны ўчора вечарам. 

Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.

Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор.

  • Сума збору была наступнай — €6000
  • €2000 — арганізацыя публічнай цырымоніі развітання са Святланай ў Варшаве
  • €2200 — рэпатрыяцыя цела з Польшчы ў Беларусь
  • €800 — афармленне неабходных дакументаў і консульскіх дазволаў
  • €1000 — арганізацыя пахавання ў Беларусі

Па стане на 07:00 раніцы сабрана 6354 еўра

nashaniva.com