
Кніга нямецкага журналіста, пісьменніка і даследчыка Інга Пэца «Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen» у перакладзе на шведскую Нільса Хокансана сёння была прадстаўленая на Гётэборскім кніжным кірмашы. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла Алеся Белановіч-Пэц.\

Кніга прысвечаная разгляду падзеяў, якія прывялі да рэвалюцыі 2020 года, і яе наступствы. Аўтар адказвае на шэраг пытанняў пра рэпрэсіўную дыктатуру ў Беларусі: які ўплыў рэпрэсіі рэжыму аказалі на грамадства? як выглядае паўсядзённае жыццё ў цяперашняй Беларусі? што рухае прыхільнікамі рэжыму? якія ёсць магчымасці для зменаў?
Паводле facebook.com/alesja.belanovich
