
Беларуская хрысціянская дэмакратыя рыхтуе з’езд у Беластоку. Ён запланаваны на 24 кастрычніка.
Паводле прадстаўнікоў партыі, з’езд павінен стаць новым этапам у яе гісторыі. Сярод задач — аб’яднанне партыйных структур і вызначэнне далейшай стратэгіі, кажа Павел Севярынец:
– У нас два досыць моцныя ворагі – гэта рэжым Лукашэнкі і гэта Крэмль. Гэтых ворагаў дастаткова на ўсё жыццё цэламу пакаленню беларускіх палітыкаў. І калі мы пачынаем паміж сабой сварыцца, калі мы пачынаем грызціся, калі мы пачынаем абвінавачваць адзін аднаго, то гэта толькі на карысць і на руку ворагам. Таму зараз нам трэба яднацца. І Хрысцянская дэмакратыя будзе прапаноўваць сябе ў якасці такой пляцоўкі для яднання. Можа не аб’яднацца ўсім у адну нейкую структуру кшталту польскай «Салідарнасці», але прынамсі мець моцныя дамовы.
У БХД таксама нагадваюць, што дата з’езду звязаная з гісторыяй арганізацыі. 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся сход, на якім Беларуская хрысціянска-дэмакратычная супольнасць была ператвораная ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.
