Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію

Гэта варшаўскае аддзяленне яго фінтэх-групы Capital Com Group.

У вядомага бізнэсмена Віктара Пракапенi некалькі месяцаў таму ў Польшчы з’явілася яшчэ адна структура. Гэта варшаўскае аддзяленне яго фінтэх-групы Capital Com Group (Кіпр), паведамляе Вадзім Сяховіч у сваім тэлеграм-канале.

Асноўны напрамак дзейнасці новай юрыдычнай асобы паводле PKD — «дзейнасць па аказанні фінансавых паслуг, за выключэннем страхавых і пенсійных фондаў».

З 2021 і 2022 гадоў у Варшаве працуюць офісы двух цэнтраў распрацоўкі бізнэсмена, які пражывае ў Лондане, — Digital Services Poland і oddzial w Polsce Capital Com IP.

Паводле вынікаў 2025 года іх сукупная выручка вырасла на 60% і склала 44,3 млн еўра ў эквіваленце.

Што тычыцца чыстага прыбытку, то, паводле даных KRS, тут таксама назіраецца станоўчая дынаміка. Яго аб’ём павялічыўся з 1,5 млн еўра ў 2024 годзе да 2,8 млн у 2025‑м — на 87%.

nashaniva.com