58-гадовая беларуска Жана Доўмант з Пастаў, Віцебскай вобласці, якая ў 2021 годзе выехала з мужам у Германію з-за пагрозы іх арышту, павінна быць дэпартавана з Нямеччыны 15 кастрычніка ў Беларусь.

Але вяртацца ёй небяспечна, гаворыць Жана Доўмант:
– Я ванцёрка групы Space-Eye, якая дапамагае людзям ва Украіне. Я не магу вярнуцца, таму што міліцыя ведае пра нас усё. І пра нашыя акцыі, і тое, што я дзесяціметровы сцяг шыла, як быў выхад 16 жніўня. Майго мужа асудзілі на два гады завочна па фотаздымку. Там 13 чалавек, калі мы былі ў Менску. Усіх асудзілі, адна я засталася. Але на стэндзе «Шукае міліцыя» мы з мужам абодва.
Яны з мужам Генадзем Гутарам тры гады чакалі міжнароднай абароны, але ім адмовілі. Пасля адмовы сям´я не сядзела, склаўшы рукі: былі звароты асабіста да Святланы Ціханоўскай, да яе прадстаўнікоў у Нямеччыне, але безвынікова. Мужа не стала ў канцы 2025 года. Нямецкім адвакатам, нанятым за асабістыя сродкі, ўдалося прыпыніць дэпартацыю. Да справы жанчыны падключыліся праваабаронцы «Вясны».



