Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

У швейцарскім выдавецтве «DIAPHANES» выйшла кніга, якую «Галіяфы» рыхтавалі ў Мінску цягам некалькіх гадоў яшчэ да свайго закрыцця — зборнік «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»)».

Кнігу ўжо можна спампаваць бясплатна на сайце выдавецтва. Цягам месяца з’явіцца і друкаваная версія, і гэта будзе вялікі фаліянт фарматам 205×290 см і аб’ёмам 580 старонак, паведаміў Budzma.org літаратар, мастак і кнігавыдавец Зміцер Вішнёў.

Гэтая кніга аднаўляе «страчаныя» старонкі развіцця беларускай эксперыментальнай драматургіі — «няздзейснены праект пакалення» 1990–2000-х гадоў (С. Кавалëў). Анталогія змяшчае п’есы Ігара СідарукаЛявона Вольскага, Змітра Вішнёва, Іллі СінаМарка ЛедэтэдаСержа МінскевічаВіктара ЖыбуляЮрася БарысевічаАлеся ТуровічаЯгора Конева, А. Часа (Барыса Пятровіча), Віталя Пятроўскага, Івушкі ПанінайВольгі ГапеевайГанны ЦіханавайДжэціАлеся БычкоўскагаВіталя ВоранаваВіктара Лупасіна (Ыванова), Адама ШостакаУсевалада ГарачкіВасіля Дранько-Майсюка, а таксама прадмовы Алены Лепешавай і Пятро Васючэнкі, маніфесты «Бум-Бам-Літа», хроніку перформансаў і тэатральных пастановак эксперыментальных п’ес, спіс літаратуры па тэме.

Анталогія драматургіі займела шыкоўны дызайн дзякуючы Маргарыце Сяньковай. І, вядома, праекта не было б без выдавецкай ініцыятывы «33 кнігі для іншай Беларусі», якую заснавалі Ірына ГерасімовічСільвія Засэ і Лукас Бэрфус. Анталогія выйшла ў серыі «МЫСЛІЦЬ МАСТАЦТВА» Інстытута тэорыі Цюрыхскай вышэйшай школы мастацтваў і Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры Цюрыхскага ўніверсітэта.

budzma.org