Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі… Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher шукае інвестара на выданне новай настольнай гульні.
Настольная гульня «Шляхта» стваралася такімі самымі летуценнікамі, пішуць выдаўцы. Тут ёсць усё неабходнае:
— знакамітыя гістарычныя персанажы: Канстанцін Астрожскі, Барбара Радзівіл, Мікола Гусоўскі, Бона Сфорца і шмат іншых;
— кароткі ілюстраваны даведнік па біяграфіі асобаў;
— магчымаць пайсці па адной з тагачасных шляхетных кар’ер: ваенная справа, святарства, дыпламатыя або нават алхмія!
І ўсё гэта багацце ў стылёвым афармленні з эксклюзіўна для гульні створанымі малюнкамі!
На жаль, «Шляхта» пакуль існуе толькі ў выглядже дэтальна распрацаванага праекта. Гульня ў пошуку інвестара для друку першага наклада. Пра ўмовы для інвестараў можна пачытаць на старонцы выдавецтва.
Кожны, хто жадае дапамагчы выхаду «Шляхты», можа аформіць перадзаказ на сайце. Выдавецтва абавязваецца вярнуць вам укладзеныя грошы, калі гульня не ўбачыць свет і непойдзе ў продаж цягам 4 месяцаў.
Калі ж усё складзецца добра, вы атрымаеце і крутую настолку, і веданне, што паспрыялі яе стварэнню.
Замовіць можна на сайце выдавецтва.