Пра выхад кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» на нямецкай мове паведамляе выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Здагадваецеся што гэта? Так, гэта вокладка кнігі «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, якая выйдзе ў аўстрыйскім выдавецтве Paul Zsolnay у лютым 2023 года. З беларускай на нямецкую мову твор пераклала Ціна Вюншман (Tina Wünschmann)», — напісана на старонцы выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм».
Паводле budzma.org