Тэатральнае кам’юніці зладзіць канферэнцыю па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра

Суполка «Беларускага тэатральнага кам’юніці» жадае стварыць Беларускі Інстытут тэатра. З такой прапановай яны звярнуліся да калег па сферы тэатра і перфарматыўных мастацтваў. БІТ будзе працаваць над важнейшымі задачамі супольнасці тэатральных дзеячаў Беларусі — як унутры, так і за межамі краіны.

«Для нас на старце важна разам — сіламі прафесійнай супольнасці — скласці агульную карціну працэсаў у беларускім тэатры сёння, а таксама абмеркаваць канцэпцыю, прыярытэты і функцыі, якія мусіць выконваць Беларускі Інстытут тэатра ў сённяшніх умовах,» — пішуць прадстаўніцы БТК.

Канферэнцыя адбудзецца 7 — 9 верасня і будзе мець фармат, блізкі калектыўнай стратэгічнай сесіі.

У праграме канферэнцыі:

  • Аналіз асноўных выклікаў/задач і магчымасцяў для розных тэатральных прафесій у бягучых умовах;
  • Прыярытызацыя іх у набор функцый БІТ;
  • Абмеркаванне яго арганізацыйнай мадэлі;
  • Выпрацоўка супольнай візіі развіцця беларускага тэатра.

Таксама цягам жніўня каманда Кам’юніці зладзіць 5 анлайн-сустрэч па серадах, на якіх прапануе пачаць разам разбірацца са зместам працы магчымага Інстытута, паводле мадэляў падобных інстытуцый з іншых краін.

Першая сустрэча адбудзецца ўжо ЗАЎТРА — 2 жніўня ў 15:00 па Мінску. Яна стане ўводнай прэзентацыяй канцэпту БІТ і стартавага плану працы па яго стварэнні.

  • Далучыцца могуць усе зацікаўленыя па гэтай спасылцы
  • Бяспека: Сустрэча пройдзе ў ZOOM, таму калі вы не адчуваеце сябе ў бяспецы, перад уваходам у сустрэчу, замяніце сваё імя на псеўданім, а таксама выдаліце асабістае фота.
  • Працягласць: 1 гадзіна.

У наступныя чатыры тыдні плануюцца сустрэчы, прысвечаныя мадэлям тэатральных iнстытутаў з блізкіх нам еўрапейскіх краін i знаёмству з iх прадстаўнікамі.

budzma.org