Акцыі ў гадавіну выбараў у Беларусі пройдуць у дзясятках гарадоў свету. Расклад

Сёння, у трэцюю гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступнага за ёй народнага ўздыму, беларусы свету правядуць акцыі, прымеркаваныя да гэтай даты. Міжнародная акцыя беларускай дыяспары носіць назву «Дзень салідарнасці».

У Літве месцам збору прызначана Кафедральная плошча ў Вільні. Пачатак а 18:00. У Клайпедзе збор прызначаны ля аркі ў скверы Дане на 19:00.

У Польшчы беларусы збяруцца:

  • у Варшаве ў 18:00 ля сабора каля Пражскага парку,
  • у Кракаве ў 18:00 на плошчы Wielkiej Armii Napoleona,
  • у Гданьску ў 18:00 каля фантана Нептуна,
  • у Шчэціне ў 19:30 на плошчы салідарнасці,
  • ва Уроцлаве ў 19:00 у NFM (plac Wolności 1)
  • у Торуні ў 19:00 ля помніка Каперніку
  • у Лодзі ў 18:00 збор на Piotrkowska 155
  • у Познані а 18:00 на плошчы Адама Міцкевіча.

У Італіі ў Фларэнцыі мітынг запланаваны на 17:30 на плошчы Duomo 10.

У Латвіі ў Рызе беларусы збяруцца ў 19:00 ля Нацыянальнай бібліятэкі.

У Грузіі ў Тбілісі збор прызначаны на 17:00 каля пасольства Беларусі, а ў Батумі — на 19:00 на плошчы Еўропы.

У Германіі акцыі пройдуць:

  • у Берліне ў 18:00 збор на Otto-Braun-Straße 70-72
  • у Франкфурце-на-Майне ў 18:00 збор на Römerberg
  • у Брэмене ў 19:00 на Goethepl 1-3.

У Чэхіі збор прызначаны на 18:00 у Празе на Вацлаўскай плошчы.

У Ізраілі акцыя пройдзе ў Тэль-Авіве на плошчы Габіма ў 19:00.

Мерапрыемствы ў некаторых гарадах ужо адбыліся 5-6 жніўня. Акрамя таго, акцыі пройдуць і ў перыяд 10-13 жніўня. Яны пазначаны на афіцыйнай старонцы «Дня салідарнасці».

novychas.online паводле reform.by