9 кастрычніка пайшла ў лепшы свет Міраслава Русак, найстарэйшая беларуска Вільні.
Беларушчына атачала Міраславу Русак з дзяцінства: яна была дачкою беларускага кнігара Станіслава Станкевіча, які ў міжваенныя часы меў кніжную краму зусім непадалёк ад Вострай брамы. Пра свайго тату і сваё дзяцінства ў міжваеннай Вільні Міраслава Русак напісала кнігу “Лявонава доля”.
У пазьнейшыя часы спадарыня Міраслава выкладала ангельскую ў школе. Прымала актыўны ўдзел у дзейнасці беларускіх арганізацый у Вільні.
Паводле t.me/vilniaus20
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім спадарыні Міраславы, а таксама ўсім, хто яе ведаў.