Пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў у Літве з году да трох “амаль вырашанае”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на семінары “Беларусь і беларусы, 2020+: ацэньваючы перспектывы і выклікі дэмакратычнай будучыні краіны” 24 кастрычніка ў Вільнюсе.
Паводле палітыка, яе каманда “прапаноўвала міграцыйным службам Літвы павялічыць тэрмін дзеяння віда на жыхарства”: “Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе падоўжаны від на жыхарства на тры гады і тэрмін дзеяння пашпарта замежніка”.
Ціханоўская ўдакладніла, што напярэдадні абмяркоўвала гэтае пытанне з прэм’ер-міністрам краіны Інгрыдай Шымоніце.
Дэмлідар падкрэсліда, што літоўскі ўрад разумее беларускую сітуацыю.
Пры гэтым “мы разумеем усе тыя выклікі, што зараз стаяць перад Літвой, тую небяспеку з боку рэжыму Лукашэнкі — і многія рашэнні Літвы будуць прынятыя менавіта з гэтага пункту гледжання”, дадала яна.
Як паведамлялася, міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце 11 кастрычніка зарэгістравала папраўку ў закон “Аб прававым статусе замежнікаў”, якая дазволіць грамадзянам іншых дзяржаў, якія пражываюць у гэтай краіне з‑за рызыкі палітычнага пераследу ў сваёй краіне, атрымліваць часовы від на жыхарства (ВНЖ) на тры гады.