Вынікі конкурса да 100-годдзя «Маладняка»

Крыніца: bellit.info

Сталі вядомыя вынікі творчага конкурса для маладых літаратараў, прысвечнага стогадоваму юбілею «Маладняка». Удзел у ім прынялі больш за 50 творцаў.

У намінацыі «Паэзія» найбольшую колькасць балаў набраў Яўген Кунцэвіч (паэма «Самнасамасць»), які і ўганароўвацца Дыпломам І ступені. Прызы за ІІ і ІІІ месца журы прысудзіла падборкам вершаў Лены Шаламіцкай і Дар’і Мацешы, паведамляе Bellit.info

У намінацыі «Проза» Дыплом І ступені атрымлівае Кацярына Дабкене за апавяданне «Аказія ЖЗМВ». Дыпломам ІІ ступені ўганараваны Аляксандр Чарнуха (апавяданне «Рука»). Нізка навелаў Платона Станкевіча атрымала ІІІ месца ў намінацыі.

За перамогу ў намінацыі «Эсэістыка» таксама змагалася нямала вартых заявак. У выніку галасавання журы ўганаравала Дыпломам І ступені тэкст Канстанціна Касяка «Working Class Hero». Дыплом ІІ ступені атрымала Дар’я Сінічкіна з літаратурна-крытычнымі аглядамі кніг Зінаіды Бандарынай, Наталлі Вішнеўскай і Яўгеніі Пфляўмбаўм. Дыплом ІІІ ступені атрымала эсэ Вадзіма Барысевіча «Мяжа».

budzma.org