Анатоль Фёдараў пра Нацыянальна-дэмакратычную платформу

Беларускія грамадска-палітычныя дзеячы працягваюць працу над стварэннем Нацыянальна-дэмакратычнай платформы. Што зараз адбываецца ў кааліцыі? Якія мэты бачаць перад сабой арганізатары аб’яднання? Ці шмат людзей ужо далучылася да працы?

Пра гэта і не толькі стваральнік платформы, палітычны дзеяч Анатоль Фёдараў, распавёў racyja.com:

РР: На якім зараз этапе знаходзіцца праца над кааліцыяй?

– Праца ідзе па некалькім асноўным накірункам. Гэта фармаванне рабочых камісій, іх будзе як мінімум 4-5. Палітычная камісія, потым вайсковая камісія. Моладзевая камісія будзе працаваць з тымі людзьмі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, гэта ў асноўным моладзь да 45 гадоў. Ужо ёсць людзі, якія гатовыя ўзяцца за гэтую працу. Абавязкова будзе камісія па пытаннях нацыянальна-культурнага адраджэння. Была сустрэча з прадстаўніком пераходнага камітэту, бо яны ўжо працуюць над гэтымі пытаннямі, мы таксама прымем у гэтым актыўны ўдзел. Гэта вельмі важна таму, што ад таго наколькі будзе правільна вызначана стратэгія нашага нацыянальнага развіцця, нацыянальна-культурнага развіцця, многім залежыць, якім будзе лёс краіны. Прыклад Украіны гэта паказвае, дзе гэтаму пытанню надавалася недастаткова ўвагі. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы былі фактычна адлучаныя ад удзелу ў дзяржаўным жыцці. Гэта прывяло да вельмі сур’ёзных наступстваў, перагібам. Мы не павінны паўтарыць гэтыя памылкі, калі зможам вярнуцца ў краіну. Галоўная задача – гэта вяртанне сваёй краіны. Літаральна з гэтага тыдня мы пачынаем перамоўны працэс з іншымі палітычнымі групамі па фармаванні паўнавартасных, законных інстытутаў беларускай улады. На сённяшні дзень такіх інстытутаў няма, а тое што ёсць, гэта ў пэўнай ступені прафанацыя, а не паўнавартасныя структуры. Такія структуры не здольныя скансалідаваць грамадства, змяніць сітуацыю ў краіне, не здольныя змяніць сітуацыю да лепшага ў апазіцыйным асяроддзі. Сітуацыя ў апазіцыйным асяроддзі становіцца ўсё больш дыструктыўная, а калі дыструктыўная, то людзі адыходзяць. Без людзей мы нічога не зробім. Наша задача скансалідаваць грамадства, а скансалідаваць яго можна толькі тады, калі ў нас будуць законныя, легітымныя і свае нацыянальныя інстытуты. Толькі вакол гэтага можна з’яднаць. Іх немагчыма з’яднаць вакол лейкай адной палітычнай сілы, толькі вакол дзяржаўных інстытутаў, якія будуць накіраваныя на тое, каб будаваць новую Беларусь. Таму перамоўны працэс важнейшы, ён нялёгкі. Адносіны паміж асобнымі палітычнымі групамі вельмі напружаныя, пераадолець гэтыя супярэчнасці не так проста.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

racyja.com