З’явіўся сайт з беларускімі спеўнікамі і традыцыйнымі песнямі SPEVY.ORG

На новым сайце ініцыятывы можна знайсці розную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыя беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання.

Грамадская ініцыятыва «Спеўны сход» з 2014 года яднае людзей, якія цікавяцца беларускай музычнай культурай i ладзіць сустрэчы, на якіх усе ахвотнікі спяваюць беларускія песні розных перыядаў.

«У раздзеле „Тэмы Спеўных сходаў“ ёсць усе распрацаваныя намі матэрыялы па Спеўных сходах, якія мы праводзілі ў розных гарадах. Прычым выбраныя песні адаптаваныя па мелодыі і танальнасці — іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі», дзеляцца стваральнікі сайта.

Гэтаксама ёсць раздзел з спеўнікамі і нотамі – тут можна спампаваць пяць зборнікаў, сярод якіх “Годныя Песні”, “Народны спеўнік” і “Калядны спеўнік”.

budzma.org