У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя праектаў/ідэй для ўдзелу ў лістападаўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры.
Запрашаюцца да ўдзелу як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю на стадыі распрацоўкі. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў.
Самыя яркія праекты пітчынга атрымаюць узнагароды.
Прыз за 1 месца — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.); за 2 месца — тэст праекта ад профільнага спецыяліста.
Калі? 23 лістапада (чацвер) а 17:00 CET / 18:00 Вільня / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак — 21 лістапада.
Плануецца запіс. Відэа не будзе выкладацца ў публічны доступ і перадавацца трэцім асобам. Да сустрэчы ў ZOOM можна будзе далучацца пад псеўданімам і не ўключаць камеру.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
«Культурны Код» — нэтворкінг-група для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў. Аб’ядноўваем паэзію і код, музей і віртуальную рэальнасць, разам вучымся пітчыць ідэі старпапаў. Дзелімся досведам, просім парады, шукаем кантакты.