Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” запрашае ўсіх ахвотных завітаць на юбілейную імпрэзу, прысвечаную 35-м угодкам таварыства.
Вечарына адбудзецца 26-га лістапада ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч (вул. Слокас, 37, Рыга).
У рамках юбілейнай імпрэзы вас чакае канцэрт госця з Беларусі – вядомага барда, актора, паэта і шоўмэна Віктара Шалкевіча.
Пачатак у 14 гадзін.
Уваход вольны, але данаты для спевака вельмі вітаюцца.
Пасля канцэрта плануецца традыцыйны сяброўскі стол у Каміннай зале (накрывам сумесна з 13 да 14 гадзін, кошыкі з прысмакамі да стала прыносім на дабрачыннай аснове).
Чакаем ўсіх, хто неабыякавы да захавання беларушчыны ў Латвіі.