Вера Хортан пра дзейнасць беларусаў Вялікабрытаніі

Фота: nash-dom.info

Пашырэнне ведаў на тэму беларускай культуры, літаратурныя сустрэчы ды прыезд Святланы Ціханоўскай і абмеркаванне сітуацыі як унутры Беларусі, так і па-за межамі – у беларускіх дыяспарах.

Такімі актыўнасцямі зараз занятыя беларусы ў Вялікабрытаніі, – распавяла беларуска Вера Хортан:

 Шмат чаго робіцца ў галіне, напрыклад, літаратуры. Працуюць такія арганізацыі, як ангельска-беларускае таварыства. Людзі працуюць прыватна, сустракаюцца, захоўваюць беларускую культуру. Зараз такі час, што паразмаўляць, гэта ўжо моцная рэч.

Беларуска Вера Хортан перакананая, што беларусы зараз павінны надалей не забываць тое, што адбылося ў 2020 годзе, пра палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі. І па магчымасці такія тэмы ўздымаць на сустрэчах з мясцовымі палітыкамі.

racyja.com