Фонд «Tutaka» падрыхтаваў серыю відэалекцый пра спадчыну беларусаў Падляшша

Традыцыйная беларуская культура — гэта нашая сувязь з мінулым, патрэбная, каб не знікнуць у будучыні, піша тэлеграм-канал @tutaka_fond.

У серыі лекцый каманда фонду TUTAKA спрабуе наблізіць нацыянальную спадчыну беларусаў з Беларусі і Падляшша, тое, што робіць нас адметнымі ў гэтым свеце. 

У цыкле «Хто ты гэткі?» пра традыцыйны беларускі спеў, абрады і рамёствы, а таксама падляшскі беларускі ручнік і драўляную архітэктуру Падляшша распавядаюць запрошаныя госці з Польшчы ды Беларусі.

Кожны фільм мае субтытры на польскай ды беларускай мовах.

Фільмы фінансаваныя з датацыі Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшчы ў межах праекту: «Традыцыйная беларуская культура — лекцыі».

budzma.org