Гісторык Мікола Волкаў распавядзе, як малявалі бітвы

Як малявалі бітвы раскажа і пакажа гісторык Мікола Волкаў на лекцыі “Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.”

Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка – жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.

Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стст. адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.

Мерапрыемства адбудзецца 9-га студзеня а 19-й гадзіне ў беларускім хаб “Новая зямля” (Wyszyńskiego 6A) у Беластоку.

raycja.com