Беларускія пенсіянеры ў Польшчы, якія вымушаны былі пакінуць Беларусь з-за пагрозы апынуцца ў турме, знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі.
Беларускія пенсіі невялікія, на афіцыйную работу ўладкавацца амаль немагчыма. Выручаюць пакуль падпрацоўкі. Бо трэба плаціць за кватэры і медычныя страхоўкі, кажа пенсіянерка Ала Пухава:
– Не бяруць на працу людзей пенсійнага ўзросту, вельмі цяжка. Тым больш знайсці такую працу, каб яна задавальняла нас, каб не нервавацца, каб спакойна сябе адчуваць, нармальна хадзіць на працу і атрымліваць за гэта грошы, зусім не рэальна. У Офіс да Святланы Ціханоўскай адпраўлены тэматычны ліст з гэтымі праблемамі. Яны стварылі камісію, якая будзе разглядаць гэтае пытанне. Чакаем, як вырашыць тую ці іншую праблему.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Алы Пухавай, на дадзены момант пенсіянеры выжываюць як могуць, часцей ратуючыся падпрацоўкамі. А што будзе, калі не змогуць падпрацоўваць па стане здароўя? Адказу пакуль няма.