21.01: Музей ікон у Супраслі запрашае на фінісаж з беларускай «шопкай»-батлейкай

У нядзелю 21 студзеня ў Філіяле Падляскага музея – Музеі іконы ў Супраслі, адбудзецца ўрачыстае закрыццё выставы «Вітай, зорка залатая ў небе, прастор… – іканаграфія Божага Нараджэння».

Акрамя 14 ікон, гасцей чакае і «шопка»-батлейка, зробленая беларусамі ў кракаўскім стылі. Кажа дырэктар Музея ікон Ева Залеўска:

– Шопка выглядае як кракаўская, але ў беларускім выканні. Шопка выкананая ў рамках конкурсу «Калядная шопка», які арганізаваны горадам Беластокам, гэта шопка на ім заняла другое месца. І так склалася, што гэтая сям’я, якая прыехала з Беларусі. Так што маем шопку ў беларускім выкананні, можна так сказаць.

На выставе «Вітай, зорка залатая ў небе, прастор… – іканаграфія Божага Нараджэння» прадстаўлены іконы з XVII па XXI стагоддзе. Завяршальную сустрэчу-агляд абразоў правядзе іканапісец і куратар выставы Ганна Матавіцкая. Пачатак аб 11-й.

Патрабуецца браніраванне. Даведкі і запіс: 509 336 829

racyja.com