Каля ста чалавек са сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітвязняў выстраіліся ў ланцуг уздоўж праспекта Гедыміна.
У нядзелю, 28 студзеня, у Вільні прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку ўсіх беларусаў, што пацярпелі і церпяць ад рэпрэсій.
Каля ста чалавек са сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітвязняў выстраіліся ў ланцуг уздоўж праспекта Гедыміна. Сярод удзельнікаў былі дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе прэс-сакратарка, намесніца кіраўніка АГП Ганна Красуліна. Нагодай для акцыі стала чарговая хваля рэпрэсій.
Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня прайшлі масавыя ператрусы, допыты, затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных — пад пераслед трапілі ня менш за 159 чалавек. Ужо вядома, што супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы.