Распачаўся набор на анлайн-курс «Як прэзентаваць грамадскую ініцыятыву на публічных імпрэзах» для НДА

Пачаўся набор на экспрэс-курс для НДА, якія хочуць атрымаць практычную падрыхтоўку да прэзентацый на публічных імпрэзах.

Што ў праграме?

У межах курса адбудзецца два анлайн-трэнінга, пад час якіх:  

• польскія калегі прэзентуюць свой досвед удзелу фэстах,

• удзельнікі_цы распрацуюць план прэзентацыі на фэсце,

• даведаюцца як зрабіць максімальна інклюзіўнай сваю прэзентацыю,

• абмяняюцца досведам з калегамі.

На што скіраваны курс?

Курс скіраваны на падрыхтоўку НДА да прэзентацыі на фестывалях з магчымасцю атрымаць практычную дапамогу ў рэалізацыі ідэі.

Пры чым тут фестывалі?

Штогод беларусы ладзяць разнастайныя фестывалі, дзе ёсць месца для прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў і недзяржаўных арганізацый. Гэтая практыка была закладзеная раней у Беларусі, а цяпер працягваецца на папулярных Tutaka, Hučna Fest ды іншых. Вядома, што сёлета на 2024 год плануюцца гэтыя ды іншыя фэсты, якія даюць грамадскім ініцыятывам і НДА магчымасць прадставіць сваю працу шырокай публіцы, развіртуалізавацца, наладзіць вочны кантакт з мэтавай аўдыторыяй і мажліва нават заангажаваць новых валанцёраў.

З гэтай нагоды, каманда арганізатараў пляцовак грамадскай актыўнасці, заклікае беларускія ініцыятывы загадзя пачаць падрыхтоўку да прэзентацыі, каб улетку прадставіць сваю дзейнасць на якасным узроўні. Падчас трэнінгу можна будзе абмяняцца досведам і падзяліцца ноў-хаў па арганізацыі прэзентацый сваёй дзейнасці.

Калі адбудуцца вебінары?

• Першы адбудзецца 3 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны. 

• Другі адбудзецца 16 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны.

Запрашаюцца па два прадстаўніка_цы ад беларускіх НДА.

Як падаць заяўку на курс?

Анлайн-заяўкі трэба падаць да 28 лютага не пазней 23:59. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 29 лютага.

Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы.

budzma.org