Абвешчаны набор на курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай

З 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай.

Што ў праграме?

  • Курсы ўключаюць у сябе заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.
  • Прапрацоўка заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.
  • Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сутворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна).
  • Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).
  • Курс накіраваны на разняволенне, праявы ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў.

Дзе будуць праходзіць заняткі?

Заняткі будуць праходзіць у будынку Віленскага Старога тэатра па адрасе J. Basanavičiaus g.13.

Расклад заняткаў

Заняткі ў Насты Шпакоўскай будуць праходзіць па панядзелках з 19.00 да 20.30.

Заняткі ў Наталлі Лявонавай — па чацвяргах з 19.00 да 20.30.

Як запісацца?

Запіс у Telegram — @Anastasiyanaka і @natashkaleon.

budzma.org