Беларуская Рада культуры шукае выкладчыц і выкладчыкаў навучальнай праграмы па арт-менеджменце

Скрын-шот з сайта Рэсурснага цэнтра Беларускай рады культуры

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы ў межах міжнароднага праекту «ArtPower Belarus: захаванне грамадзянскай прасторы Беларусі праз культуру і мастацтва».

Арыентацыйная дата пачатку працы: красавік 2024 года.

Тып кантракту: частковая занятасць (колькасць гадзінаў будзе залежаць ад курсу).

Месца працы: онлайн.

Агляд пазіцыяў

З 1 лютага 2024 года ArtPower Belarus рэалізуе адукацыйны праект, асноўная мэта якога — паглыбіць веды беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці.

ArtPower Belarus шукае дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку — чэрвені 2024 года.

Асноўныя абавязкі:

  • Распрацоўваць і праводзіць лекцыі, семінары і майстар-класы на тэмы: «Уводзіны ў арт-менеджмент», «Уводзіны ў праектны менеджмент», «Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры», «Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі», «Капіталізацыя культуры і мастацтва», «Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на кіраванне культураю», «Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак».
  • Распрацоўваць навучальную праграму (і падбіраць адпаведныя матэрыялы для самастойнага вывучэння).
  • Ствараць інклюзіўнае і інтэрактыўнае асяроддзе для навучання.
  • Забяспечваць канструктыўнаю зваротнаю сувязь і падтрымліваць удзельнікаў.

Неабходная кваліфікацыя і досвед:

  • Прафесійны досвед у названых вышэй галінах / тэмах.
  • Досвед выкладання і распрацоўвання навучальных праграмаў будзе перавагаю.
  • Моцныя навыкі міжасобаснай камунікацыі, здольнасць прыцягваць і матываваць удзельнікаў.
  • Выдатныя арганізатарскія здольнасці.
  • Прыхільнасць да спрыяння разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі ў класе.
  • Асабістая зацікаўленасць сучаснымі тэндэнцыямі, практыкамі і даследаваннямі ў галіне арт-менеджменту і ўменне выкарыстоўваць адпаведную інфармацыю ў навучальнай практыцы.

Працэс падачы заяўкі:

Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі суправаджальны ліст пра зацікаўленасць) у электронную пошту: education@byculture.org.

Дэдлайн: 6 сакавіка 2024 года.

Разгляд заявак пачнецца неадкладна і працягнецца да запаўнення вакансіяў.

Толькі кандыдатаў, якія ўвойдуць у кароткі спіс, запросяць на сумоўе.

budzma.org