29 лютага ў 18:30 Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведвальнікаў паразважаць пра шчасце разам з беларускімі навукоўцамі.
Сацыёлаг Дзмітрый Бязнюк і культуролаг Аляксей Крывалап падзеляцца сваімі думкамі пра гэтую няўлоўную з’яву, абмяркуюць існуючыя даследаванні і паспрабуюць разам з вамі даць адказ, адкуль пачаць пошукі беларускага шчасця.
Кажуць, што беларусы не дужа эмацыйныя, мы мала ўсміхаемся і ў міжнародных «рэйтынгах шчасця» не лідзіруем.
Нас проста не разумеюць? А ці разумеем мы сябе самі? Некаторыя краіны ствараюць адмысловыя інстытуты па вывучэнні такой катэгорыі як «шчасце», а ці існуюць нейкія даследаванні ў нас?
Што мы ўкладаем у слова «шчасце» і як разумеем гэты стан? Асабістае шчасце адрозніваецца ад агульначалавечага?
Чакаем вас, каб у цёплай сяброўскай атмасферы пагутарыць пра беларускае шчасце.
Уваход вольны.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.