Адукацыйна-ментарынгавы праект Social Camp запрашае беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязяў з ёй незалежна ад месца пражывання. Набор на адукацыйныя курсы будзе доўжыцца па 10 сакавіка 2024 года.
Для каго?
Social Camp адкрыты для ўсіх беларусаў і беларусак, якія імкнуцца атрымаць новыя веды, шукаюць падтрымку ў новай краіне знаходжання і жадаюць пашырыць кола прафесійных кантактаў.
Наша мэта — садзейнічаць абмену досведам паміж беларусамі і беларускамі, а таксама падтрымліваць ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў.
Што такое ментарынг і як ён працуе?
Ментарынг прыдуманы для таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым. Нашыя ментары і ментаркі — гэта беларусы і беларускі, якія жывуць унутры краіны і за яе межамі, а таксама замежныя эксперты і эксперткі, якія маюць вялікі вопыт працы ў пэўнай прафесійнай галіне. Яны гатовыя дзяліцца сваім вопытам і экспертызай з матываванымі менці, якім патрэбная дапамога (кантактамі, ведамі, парадай).
У чым могуць дапамагчы ментары і ментаркі:
• Пошуку рашэнняў грамадска значных праблем
• Рэалізацыі сацыякультурных праектаў
• Атрыманні ведаў аб спецыфіцы прафесійнага асяроддзя ў новай краіне знаходжання
• Прафесійным развіцці
• Пашырэнні кантактаў у лакальнай прафесійнай супольнасці і інш.
Што чакаць ад праграмы?
Пасля разгляду заяўкі мы падбяром вам ментар_ку і правядзём установачную сустрэчу, на якой вы пазнаёміцеся, абмяркуеце запыт і індывідуальны план ментарынгу.
Падрабязней пра ментарынг.
Як прыняць удзел?
Запоўніце заяўку на сайце праекту.
Дэдлайн прыёму заявак — 10 сакавіка 2024 года.
Хто гэта робіць?
Social Camp — гэта праект, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве ды партнёрамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза
Усе падрабязнасці — на сайце праекта.