07.03: Майстар-клас Святланы Верабей у Мінску

Серыя майстар-класаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей працягваецца!

Гэтым разам 7 сакавіка 2024 года а 19-й гадзіне адбудзецца сапраўднае свята вясны.

Вясна – гэта час, калі прырода ажывае, зімняя шэрасць саступае месца яркім фарбам, якія прыходзяць разам з кветкамі. Пралескі, цюльпаны, крокусы – кожная з кветак унікальная і прыгожая. Яны нагадваюць пра тое, што нашае жыццё можа быць поўным цудоўных і дзівосных момантаў. Мы ажываем, натхняемся, кахаем…

У гэты вечар Святлана абудзіць Вас ад зімовага сну і навучыць ствараць аб’ёмныя кветкі.

Вас чакаюць:

  • майстар-клас па вырабе пано з дапамогай дэкаратыўнай штукатуркі і фарбаў;
  • паэзія;
  • легенды, звязаныя з кветкамі.

Няхай гэты вечар прынясе вам радасць і натхненне!

*Майстар-класы праходзяць пры падтрымцы беларускага брэнда дэкаратыўных матэрыялаў – PRIMAVERA

Уваходны квіток: 50 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/415748 або ў касе музея).

Папярэдні запіс абавязковы.

Тэлефоны для сувязі: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.

Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а.

bellitmuseum.by