23.03: Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым у Рызе

Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” запрашае беларусаў разам адзначыць 106-я ўгодкі Акту 25 Сакавіка.

Імпрэза адбудзецца 23 сакавіка, у суботу, ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (вул. Слокас 37, Рыга) з удзелам беларускай дэлегацыі з Беластоку!

Пачатак у 14 30.

У праграме:

1. Творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімерам Арловым. Аповед пра гісторыю БНР.

2. Прэзентацыя кніг “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярных выданняў  У. Арлова.

3. Музычная частка. Музыка і кампазітар Раман Арлоў выканае патрыятычныя беларускія песні на гістрычную тэматыку.

4. Кніжны кірмаш і аўтограф-сесія.

Вядоўца сустрэчы – кіраўнік Фонду Kamunikat.org, стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнет-бібліятэкі Яраслаў Іванюк.

Традыцыйна пасля афіцыйнай праграмы плануецца святочны сяброўскі стол у Каміннай зале (накрываем сумесна з 14 30 да 15 гадзін, кошыкі з прысмакамі прыносім на дабрачыннай аснове).

Кнігі Арлова і іншыя выданні Фонду Kamunikat.org можна будзе набыць толькі за наяўны разлік.

Чакаем ўсіх, хто неабыякавы да беларускай гісторыі, літаратуры і мастацтва!

Ўваход вольны, але данаты выступоўцам вельмі вітаюцца!

svaitanak.eu