Як беларускам палепшыць сваё жыццё? Сацыяльная служба «Адно Акно» працягвае марафон «Мы на тваім баку»

Сацыяльная служба «Адно Акно» працягвае марафон, які закранае самыя актуальныя пытанні правоў і бяспекі жанчын.

«Мы на тваім баку» — гэта карысная інфармацыя і рэальная дапамога для кожнай беларускай жанчыны.

Ужо выйшла серыя публікацый, дзе расказваецца аб тым, куды звяртацца, калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, куды звяртацца па дапамогу для атрымання адукацыі за мяжой або за падтрымкай пры павышэнні кваліфікацыі ўнутры краіны.

Да 15 сакавіка ўключна марафон працягне раскрываць важныя тэмы:

  • як абараніць свае правы на працы,
  • што дапаможа дабіцца выплаты зарплаты,
  • вырашыць пытанні клопату аб здароўі
  • і пашырыць выкарыстанне роднай мовы ў сваім горадзе.

«Калі вы сутыкнуліся з гэтымі ці іншымі цяжкасцямі, не маўчыце. Пішыце ці тэлефануйце на гарачую лінію «Адно акно» — нашы аператаркі гатовыя падказаць вам, куды звярнуцца і як лепш паступіць у вашай сітуацыі», — паведамляе сацыяльная служба «Адно Акно».

Каб быць у курсе ўсіх навін і атрымліваць актуальную інфармацыю ад сацыяльнай службы, можна падпісацца на сацыяльныя сеткі праекта: Telegram і Instagram.

budzma.org