Цяпер вам будзе што падарыць сваім польскамоўным сябрам! Выдавецтва «Пфляўмбаўм» заключыла дамовы на польскую ліцэнзію на творы беларускіх аўтарак Вальжыны Морт і Евы Вежнавец. Пра гэта паведамляецца на старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.
«Мы зноў падпісалі дамовы на пераклад твораў нашых аўтарак бэстсэлераў — та-дам! Гэтым разам на польскую мову! Вам будзе што падарыць сваім польскамоўным сяброўкам і сябрам», — напісана старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.
паведамляеца таксама, што ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej рыхтуюцца да выдання «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» Вальжыны Морт у перакладзе з беларускай знакамітага Богдана Задуры.Над перакладам «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец працуе вядомая і аўтарытэтная перакладчыца Малгажата Бухалік.