
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выступіла ў Радзе па правах чалавека ААН з заклікам ліквідацыі з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь артыкула 411, які дазваляе зняволенага трымаць за кратамі пажыццёва і ад якога пацярпела яна сама.
Гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк:
– Я закранула праблему 411 артыкула пра тое, што ён ператвораны ў інструмент катаванняў, што ён з’яўляецца эквівалентам пажыццёвага зняволення менавіта для палітычных зняволеных
Падчас сесіі Савета па правах чалавека ААН не абышлося без інцыдэнту з боку прадстаўніка лукашэнкаўскага рэжыму Ларысы Бельскай падчас яе прамовы пра задаволены народ і дэмакратычным рэжыме ў Беларусі, калі Паліна падышла да яе з партрэтамі палітзняволеных, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:
– Мне хацелася, каб вось гэтую лухту, якую яна казала з трыбуны ААН, каб яна гэта рабіла на фоне людзей, якіх яны катуюць, зжываюць са свету.
Са слоў Паліны, Бельская са злосцю вырвала партрэты ў яе з рук і стала пагражаць паліцыяй. Але тым самым перакрэсліла сваю хвалебную оду на адрас дыктатара.
Паводле Шарэнды-Панасюк, такія акцыі, якія выходзяць за фармальныя рамкі, трэба рабіць, каб прадстаўнікі людажэрскіх рэжымаў не пачувалі сябе ў Еўропе вольна.


