Выдавецтва Slowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на новую кніжку ад Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Новы твор называецца “Ровар Байсік і згублены званочак”.
“Даражэнькія чытачы! Я жадаю, каб вы былі смелыя, леккія, імклівыя. Каб не баяліся новых дарог і адкрыццяў! Але памятайце: прыйдзе ў жыцці такі момант, калі лепей будзе спыніцца, падумаць, агледзіцца. Ці не пакрыўдзілі вы каго? Ці правільную выбралі дарогу? І тады з новым вопытам рушыць далей! А яшчэ гэтая казка была напісана таму, што ў дзяцінстве я вельмі любіў катацца на ровары… спадзяюся, як і вы?!”, — так расказвае пра сваю новую казку Маляваныч.
Праілюстравала гісторыю Эльга Папова, за макет і дызайн адказвае Вецер Механічны.
Да 12.06 можна замовіць кнігу са зніжкай.