Зборнік вершаў Юлі Цімафеевай выходзіць па-польску

Напрыканцы чэрвеня ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express выйдзе зборнік вершаў «Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада» паэткі Юлі Цімафеевай.

«Гэта мая другая польская кніга-білінгва (вершы друкуюцца на абедзвюх мовах). Як і яе папярэдніца, яна не дублюе ніводны ранейшы зборнік. Сюды ўвайшлі вершы з «Воўчых ягад», а таксама зусім новыя, якія нават па-беларуску не друкаваліся», — напісала Юля Цімафеева на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

На польскую мову пераклад зрабіў польскі паэт Богдан Задура.

Прэзентацыя зборніка «Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада» адбудзецца 30 чэрвеня ў Любліне ў межах фестывалю Inne Brzmienia.

budzma.org