07.06: У вельмі незвычайным месцы Тбілісі адкрываецца часовая выстава вядомага беларускага мастака Hutka Smachna

У Тбілісі 7 чэрвеня адкрываецца часовая выстава вядомага беларускага мастака Hutka Smachna.

Месца для часовай экспазіцыі выбралі вельмі незвычайнае: Skybridge — тры будынкі, аб’яднаныя мастом на вышыні. Менавіта на гэтым мосце можна будзе паглядзець працы вядомага беларускага мастака Андрэя Бусла, аўтара праекту hutkasmachnaa.

Расклад на бліжэйшы тыдзень выглядае так:

7 чэрвеня, пятніца, а 20.00 — адкрыцце галерэі!

Будзе мастацтва, artist talk з @hutkasmachnaa_window_gallery, музыка ад Vadik Fin, а яшчэ віно!

8 чэрвеня, субота, а 17.00 — адкрыцце выставы @vadik.fin

Чакаецца artist talk з Vadik Fin, размалёўка сумеснага стала ў стылі мастака, музыка, напоі і класныя людзі!

Лакацыя: Nutsubidze Skybridge

Як дабрацца да галерэі?

Заходзіце ў першы дом, едзеце на ліфце на 14-ты паверх і потым праходзіце на сярэдзіну маста.

budzma.org