
У Вільні 21 чэрвеня адбудзецца прэм’ера фільма “Выпадковая прэзідэнтка”. Гэта дакументльная стужка пра Святлану Ціханоўскую. Паказ пройдзе ў межах фестывалю актывізму, музыкі і кіно Break Free! На тэрыторыі Лукiшскай турмы 2.0.
Прэм’ера будзе суправаджацца сесіяй пытанняў і адказаў са Святланай Ціханоўскай, яе старшым дарадцам Франакам Вячоркам і намінантамі на Оскар, рэжысёрамі стужкі Майкам Лернэрам і Марцінам Герынгам.
Пасля паказу пройдзе канцэрт мясцовых і замежных гуртоў.