Адразу 12 кніг па гісторыі прызналі «экстрэмісцкімі»

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

9 студзеня суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 12 кніг па гісторыі. Гэтым разам у спіс «экстрэмісцкіх’ матэрыялаў» трапілі наступныя выданні:

«Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)», Анатоль Тарас;

«Год 1942 — учебный», Уладзімір Бешанаў;

«Забытая Беларусь», Вадзім Дзеружынскі;

«Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi «рускага свету» i Беларусь. Выпуск. 6», Анатоль Тарас;

«Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 — 1945 гг.», Сяргей Захарэвіч;

«Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 — 1944 гг.)», Леанід Лыч;

«Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей», Анатоль Тарас;

«Праблемы гуманiтарная бяспекi Беларусi: Матэр’ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;

«Тень Победы», Віктар Сувораў;

«Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси», Анатоль Тарас;

«Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у IXX ст. — Матэр’ялы навукова-практычнай канферэнцыi»;

«Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе», Алег Усачоў.

Раней былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» кнігі Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.» і «Беларусь на распутье», навуковая манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне» і інш.

budzma.org