Мэр Кіева ўручыў сям’і беларускага добраахвотніка медаль

28 жніўня ў Кіеве, напярэдадні Дня памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць, свабоду і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, мэр Кіева ўручыў сям’і беларускага нацыянальнага героя Аляксандра Стасевіча «Локі» медаль «Честь. Слава. Держава», паведаміў у сваім фэйсбуку Аляксей Францкевіч.

Пра геройскую гібель у баі беларускага добраахвотніка, штурмавіка Аляксандра Стасевіча стала вядома сёлета ў сакавіку. У Аляксандра засталіся жонка і двое сыноў.

Паводле facebook.com/lesha.franc