Беларускай прасторы “Замак” у Вільні патрэбная дапамога. “Замак” дае прытулак беларускім ўцекачам, якія былі вымушаныя экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу, а таксама дабраахвотнікам, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне ці прыязджаюць на вакацыі. У “Замка” няма грантавай падтрымкі — ён існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасці і данатам.

Данаты патрэбныя, каб:
- аплочваць камуналку Замка;
- купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор);
- аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
- аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.
«У мінулым месяцы, дзякуючы вашым данатам, мы аплацілі камунальныя паслугі на суму 1380 еўра.
Запазычанасьць за зімовы перыяд яшчэ далёка не закрытая, а новыя штомесячныя выдаткі — набягаюць.
Штомесяц нам неабходна збіраць 1500-2500 еўра на выдаткі Замка, каб замак існаваў далей. З-за таго што доўгі тэрмін данатаў не хапае на ўсё патрэбы, мы маем вялікую запазычанасьць за камунальныя. Таму просім вас, па магчымасцях, аб рэгулярных штомесячныя ахвяраваннях — хто колькі можа», — напісалі супрацоўнікі Замка.
Падтрымаць замак:
PayPal: pay@dapamoga.Lt
Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania