3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь».
Яна збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый і культурніцкіх ініцыятыў, каб разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на будучы год і знайсці шляхі барацьбы з выклікамі, якія зараз стаяць перад супольнасцю.
Праходзіць рэгістрацыя для ўдзельнікаў, а таксама для журналістаў і блогераў. Адказ на заяўку арганізатары дашлюць да канца дня 19 ліпеня.