11.07: У Вільні адбудзецца вечарына памяці загінулага мастака Алеся Пушкіна

Яна пройдзе ў творчай прасторы «Кропка».

11 ліпеня ў творчай прасторы Кропка адбудзецца вечар памяці па беларускаму мастаку і рэстаўратару, палітвязню, які роўна год назад загінуў у гродзенскай турме, Алесю Пушкіну.

На вечары адбудзецца адкрыццё выставы ягоных сапраўдных малюнкаў, якая будзе доўжыцца да канца ліпеня. Лісты з турмы і сапраўдныя малюнкі — апошнія творы мастака, над якімі ён працаваў за кратамі. Шчыра запрашаем згадаць і ўшанаваць выбітнага мастака і пабачыць на свае вочы ўнікальныя матэрыялы.

Вечар памяці: 11 ліпеня 18:00
Выстава: 11 — 31 ліпеня 11:00 — 20:00

Уваход вольны

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6 (каля Ратушнай плошчы, з адваротнага боку на вуліцы — ЕГУ), Vilnius

nashaniva.com