
Беластоцкі хаб “Новая Зямля” запрашае дзяцей 6-12 год на летнія заняткі. Арганізатары абяцаюць цікавыя заняткі і актыўны адпачынак на свежым паветры.
Кажа кіраўніца хаба “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Скончылася школа і янма куды падзець дзяцей. Там тры настаўнікі, будзе рознага накірунку развіццё: гульні дыдактычныя, развіваючыя для рознага ўзросту. Плюс інсцэніроўкі па чытанні, развіццё беларускай мовы, лексікі, арт-шпацыры, стварэнне розных вырабаў.

Летнія заняткі для дзяцей у Хабе “Новая Зямля” пачнуцца 15-га ліпеня і пройдуць два тыдні: ад панядзелка да пятніцы, з 8.00 да 16.00. Цана: 25 зл. / гадз. Далучыцца можна на любы тэрмін і ў любы час.
Запіс абавязковы ў ТГ @mariasheldon альбо email: novajaziamlia@gmail.com
