27 ліпеня ў Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры Letucień. Каманда фестывалю ў супрацы з камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA разам падрыхтавалі разнастайную праграму літаратурнай сцэны.

11:30 – 12:00 Сустрэча з “Кніжным Возам”
12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі, што за гукі” з мастачкай Воляй Кузьміч
12:40 – 13:30 Прэзентацыя кнігі “Д’ябал з сёмага класа” Карнэля Макушыньскага
13:40 – 15:00 Літаратурны квіз “Прадмова” (рэгістрацыя адкрыецца ў сярэдзіне ліпеня)
15:00 – 16:00 Размова пра спадчыну Васіля Быкава разам з перакладчыцай Яанай Бернатовіч і рэдактаркай, перакладчыцай Марынай Казлоўскай
16:00 – 17:00 “5 кніг па гісторыі Беларусі, якія яшчэ не напісаныя”: размова з гісторыкам Цімохам Акудовічам
17:00 – 18:00 Музычны нонфікш: размова з Аляксандрам Чарнухам

Таксама будзе магчымасць набыць кнігі ад выдавецтваў Gutenberg і Kamunikat.

Фестываль будзе праходзіць у кракаўскім парку імя Генрыка Ёрдана (Park Jordana). Уваход вольны

А яшчэ можна арганізатары звяртаюцца да тых, хто мае магчымасць падтрымаць фестываль, і заклікаюць заданаціць на развіццё праекту Letucień.

bellit.info