23.07: Тбілісі: Запрашаем ў Клуб беларускай літаратуры

23 ліпеня 2024 году ў беларускай прасторы «Кропка», што ў самым цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі адбудзецца Клуб беларускай літаратуры.

Пра будучую сустрэчу распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Клуб беларускай лістаратуры ў Тбілісі запрашае на абмеркаванне кнігі Ганны Севярынец “Гасцініца Бельгія”. Гэтая сустрэча будзе цікавая ўсім, хто жадае пашырыць свой кругагляд, захаваць сваю беларускасць, і ўсвядоміць сябе часткай народу праз літаратуру. Каб стаць сябрам клубу трэба зарэгістравацца праз адмысловую форму. Падчас рэгістрацыі можна знайсці дадатковыя матэрыялы па тэмах сустрэчаў, якія ўжо адбыліся.

racyja.com