Беларусаў грузінскага Тбілісі запрашаюць у нядзелю 18 жніўня 2024 году на адметны гістарычны клуб.
Выкладнік гісторыі раскажа пра легенду беларускага тэатра — акторку Стэфанію Станюту. Можна будзе даведацца пра ейныя жыццё, лёс і уплыў на беларускую культуру. Імпрэза пройдзе на адкрытым паветры ў парку Мзіўры. Трэба ўзяць з сабою дыванок ці посцілку, ваду і любімую ежу для пікніку.