Гурт традыцыйных мужчынскіх спеваў KASARY дасць вялікі канцэрт у Варшаве. Калектыў быў створаны восенню 2023 года спеваком і выкладчыкам Сержуком Доўгушавым.
Пра імпрэзу распавядае ўдзельнік калектыву Анатоль:
– 23-га жніўня ў прасторы “Prześwit” будзе канцэрт гурта “KASARY” з прэзентацыяй кліпа. Мы паспрабуем новы фармат. Гэта будзе не зусім такі канцэрт, дзе ўсе сядзяць на месцах і мы стаім як “хлопчыкі-зайчыкі”. Паспрабуем паэксперыментаваць, будзе цікава.
Падчас канцэрту будзе прэзентаваны першы кліп гурта на песню “Ой, да сонцэ”.
Уваход на мерапрыемства вольны.